Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Яго імя носіць установа

Дата: 3 марта 2016 в 10:52, Обновлено 5 ноября в 13:37

 

Герой краіны: Вікенцій Васільевіч Скрыганаў     

Нарадзіўся Вікенцій Васільевіч Скрыганаў  22 чэрвеня 1903 года ў вёсцы Надзейкавічы  Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

     У сям’і бацькоў Вікенція Скрыганава было пяцёра дзяцей: чатыры браты (Вікенцій, Мікалай, Панфіл, Рыгор) і сястра (імя невядома).  Усе дзеці атрымалі добрую па тым часе адукацыю. У 1918 годзе бацькі Вікенція Васільевіча памерлі ад “іспанкі”(Іспа́нскі грып, ці «іспанка» (фр. La Grippe Espagnole, ці ісп. La Pesadilla) быў, верагодней за ўсё, самай масавой пандэміяй грыпу за ўсю гісторыю чалавецтва. У 1918—1919 гадах (18 месяцаў) ва ўсім свеце ад “іспанкі” памерла прыкладна 50-100 млн. чалавек або 2,7-5,3 % насельніцтва Зямлі. Эпідэмія пачалася ў апошнія месяцы Першай сусветнай вайны і хутка перавысіла гэта буйнейшае кровапраліцце па маштабе ахвяр).  З гэтага часу дзеці вымушаны былі пайсці на “свой хлеб”. Сястра выйшла замуж у вёску, якая размяшчалася  недалёка ад Надзейкавіч (назва невядома). У 30-я гады сям’ю сястры Вікенція Скрыганава раскулачылі, за аказанне супраціўлення ўладам некалькі членаў сям’і былі расстраляны.

   Вікенцій Васільевіч  некаторы час працаваў памагатым майстра на кардоннай фабрыцы ў горадзе Рагачове. Мікалай Васільевіч паехаў у Маскву, закончыў інстытут, працаваў інжынерам-будаўніком.  Яшчэ адзін з братоў трапіў на Далёкі Усход, стаў ваенным.

    Вікенцій Скрыганаў удзельнічаў у грамадзянскай вайне, ваяваў на Заходнім фронце супраць польскіх войскаў, на Паўднёвым фронце – супраць арміі генерала Урангеля.  Быў паранены ў руку. У 1921 годзе дэмабілізаваўся. З 1922 года зноў у Чырвонай Арміі. У 1925 годзе закончыў Смаленскую пяхотную школу. Член ВКП (б) з 1925 года.

    Вікенцій Васільевіч служыў камандзірам узвода, камандзірам роты, выкладчыкам ваеннага вучылішча (па 1936 год). У 1938 годзе закончыў Ваенную акадэмію РСЧА імя М.В.Фрунзе.

  Далейшую службу Скрыганаў В. В. праходзіў у Генеральным штабе Узброеных Сіл СССР, з 1940 года – начальнік аддзялення ў Кіраванні па будаўніцтве “укрепрайонов”.

   На франтах Вялікай Айчыннай вайны палкоўнік  В. В. Скрыганаў з чэрвеня 1942 года.  У гэтым жа годзе ён назначаны намеснікам начальніка аператыўнага аддзела штаба Чарнаморскай групы армій Закаўказскага фронту. З 1943 года – намеснік камандзіра 6-й стралковай дывізіі ў 1-й гвардзейскай арміі. Са студзеня 1944 года – камандзір 14-й гвардзейскай  стралковай Вінніцкай Чырванасцяжнай дывізіі імя Яна Фабрыцыуса (33-й гвардзейскі стралковы корпус, 5-я гвардзейская армія, 1-ы Украінскі фронт), гвардыі генерал-маёр.

   Ваяваў на Закаўказскім, Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, Паўднёва-заходнім, Стэпавым, 2-м і 1-м Украінскіх франтах. Удзельнік абарончага і наступальнага этапаў бітвы за Каўказ, Міўскай, Данбаскай, Мелітопальскай, Уманска-Баташанскай, Ільвоўска-Сандамірскай наступальных аперацый [8].

     Узоры мужнасці і гераізму  В. В. Скрыганаў выявіў падчас Вісла-Одэрскай стратэгічнай наступальнай аперацыі. 

Вісла-Одэрская  наступальная аперацыя – стратэгічны наступ савецкіх войскаў на правым фланзе савецка-германскага фронту  ў 1945 годзе. Пачалася  наступальная аперацыя  12 студзеня, завяршылася – 3 лютага. Праводзілася яна сіламі 1-га Беларускага (камандуючы – маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў) і 1-га Украінскага франтоў (маршал Савецкага Саюза Іван Конеў).

12 студзеня 1945 года пачалося  наступленне, якому папярэднічала магутная артпадрыхтоўка. У гэты ж дзень дывізія пад камандаваннем В. В. Скрыганава прарвала глыбока эшаланаваную абарону праціўніка з захаду ад горада Сандамір на тэрыторыі Польшчы. За 11 наступных дзён дывізія з баямі імкліва прайшла на захад 265 кіламетраў! Ёю былі вызвалены горады Буска-Здруй, Чэнстохава, Стопніца – усяго 267 населеных пунктаў. Ворагу былі  нанесены вялікія страты: забіта 1360 салдат і афіцэраў, захоплена і знішчана 17 танкаў, 60  мінамётаў, 105 кулямётаў, 178 аўтамашын і матацыклаў.

     22 студзеня 1945 года часткі дывізіі В. В. Скрыганава з ходу фарсіравалі  Одэр у шаснаццаці кіламетрах з паўночна-заходняга боку ад горада Опельн (цяпер Опале, Польшча). У гэты ж дзень у баі за ўтрыманне плацдарму на заходнім беразе Одэра гвардыі генерал-маёр В. В. Скрыганаў быў цяжка паранены.

    Да канца студзеня – пачатку лютага савецкія войскі выйшлі да Одэра і захапілі на яго левым беразе шэраг плацдармаў, апынуўшыся ў 60-70 км ад Берліна. Тут наступ Чырвонай Арміі завяршыўся.

    У выніку трохтыднёвага кідку ад Віслы да Одэра савецкія войскі амаль цалкам вызвалілі ад немцаў Польшчу і ўступілі на тэрыторыю Германіі. Вісла-Одэрская аперацыя аказала дапамогу англа-амерыканскім войскам, якія падвергліся германскаму націску ў Ардэнах. Падчас Вісла-Одэрскай аперацыі войскі 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў захапілі ў палон каля 150 тыс. чалавек, каля 14 тыс. гармат і мінамётаў, звыш 1300 танкаў. Страты Чырвонай Арміі падчас правядзення аперацыі склалі звыш 193 тыс. чалавек, 1267 танкаў, 374 гарматы і мінамёты, 343 самалёты. У гонар вызвалення польскай сталіцы ад германскіх войскаў устаноўлены медаль "За вызваленне Варшавы".

   У выніку Вісла-Одэрскай аперацыі было цалкам разгромлена 35 дывізій праціўніка,  яшчэ 25 страцілі ад 50 да 70 % асабовага склада, было ўзята ў палон каля 150 тысяч чалавек.    Агульныя страты савецкіх войскаў склалі каля 160 тысяч чалавек, з іх больш за 44 тысячы – незваротныя.

    Срыганаў В. В. пасля цяжкага ранення пражыў яшчэ  4 дні. 26 студзеня 1945 года  ён памёр. У гэты ж дзень аднапалчане генерал-маёра напісалі ліст яго жонцы, у якім выказалі спачуванне ў сувязі са смерцю Вікенція Васільевіча і адзначылі, што іх таварыш быў бясстрашным камандзірам, які аддаў сваё жыццё за Перамогу.

    З экспазіцыі Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску (Скрыганаў В.В. злева)

   У 2008 годзе Дварэцкай школе было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Вікенція Васільевіча Скрыганава, уражэнца вёскі Надзейкавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. За гэты час навучэнцамі ўстановы разам з педагогамі была праведзена работа па зборы і сістэматызацыі матэрыялаў пра Скрыганава В.В.: наладжана сувязь з унукам Скрыганава В.В. Скрыганавым Віктарам Уладзіміравічам, які зараз пражывае ў Маскве; праведзена даследаванне “Героі краіны: Вікенцій Васільевіч Скрыганаў” (Дыплом ІІ ступені ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі, прызёр абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Дакументальны сведка вайны”); у 2013 годзе наведаны мемарыяльны комплекс “Курган Славы” ў Львове, дзе пахаваны Вікенцій Васільевіч Скрыганаў; аформлены стэнд “Помнім… Ганарымся…”

Стэнд, прысвечаны В.В. Скрыганаву (знаходзіцца на першым паверсе школы)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.