кіраўнік МА Зубок Раіса Генадзьеўна
План
работы метадычнага аб’яднання
прыродазнаўча-матэматычнага цыкла
на 2024/2025навучальны год
Тэма
Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі
МЭТА
Стварэнне ўмоў асобаснага і прафесійнага развіцця педагога, фарміравання, развіцця і ўдасканалення педагагічнага майстэрства і творчасці для паспяховай рэалізацыі задач, якія стаяць перад сучаснай сістэмай адукацыі
ЗАДАЧЫ:
актуалізацыя і паглыбленне прадметных ведаў настаўнікаў, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалоданне здароўезберагальнымі адукацыйнымі тэхналогіямі;
удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі;
уключэнне настаўнікаў у дзейнасць па засваенні спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў;
метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі;
інфармаванне педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.
План правядзення пасяджэнняў МА
№ |
Дата пра- вядзення |
Форма правядзення |
Тэма пасяджэння, пытанні для абмеркаваня |
Адказны |
Выніковы матэрыял |
1 |
Жнівень 2024 |
Інструктыў- на-метадыч- ная нарада |
Нарматыўна-прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў 2024/2025 навучальным годзе 1.Нарматыўна-прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2024/2025 навучальным годзе. Абноўленыя нарматыўныя дакументы. 2.Абноўленыя вучэбныя праграмы і вучэбна-метадычныя комплексы па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла для ІХ класа 3.Рэкамендацыі, падрыхтаваныя па выніках рэспубліканскіх кантрольных работ па прадмеце “Матэматыка” у 10 класах 4.Вынікі выпускных экзаменаў у 2024/2025 навучальным годзе 5.Арганізацыя работы настаўнікаў па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд, выпускных экзаменаў |
Зубок.Р.Г., кіраўнік МА Юшкевіч Л.У., нам. дырэктара па ВВР Чэчка А.І., настаўнік матэматыкі Члены МА Шаўрэй А.П., дырэктар установы |
Папка “Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе“ |
2 |
Снежань 2024 |
Семінар-практыкум |
Шляхі ўдасканалення прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў 1.Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў як умова павышэння якасці сучаснай адукацыі 2.Развіццё здольнасці настаўнікаў да самааналізу і самаразвіцця 3.Эфектыўнасць самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў ва ўдасканаленні прадметна-метадычных кампетэнцый 4.Правядзенне кантрольна-ацэначнай дзейнасці як абавязковы складнік прафесійнага майстэрства настаўніка 5.Практыка-арыентаваныя задачы 5 і 6 класаў і іх роля ў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу |
Зубок.Р.Г., кіраўнік МА Чэчка А.І.,настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Зубок Р.Г.,настаўнік хіміі і біялогіі Чэчка А.П., настаўнік матэматыкі |
Распрацоўкі адкрытых урокаў і факультатыўных заняткаў |
3 |
Сакавік 2025 |
Творчы дыялог |
Сучасныя псіхолага-педагагіч- ныя падыходы да навучання і выхавання як аснова падрыхтоўкі і правядзення ўрока 1.Сучасныя методыкі навучання прадметам прыродазнаўча-матэматычнага цыкла на базавым узроўні 2.Развіццё моўна-мысліцельнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках праз інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі 3.Вучэбная матывацыя як адзін з вядучых фактараў паспяховасці навучання 4.Фарміраванне чытацкай кампетэнтнасці навучэнцаў ва ўмовах развіваючагася інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя школы 5.Рэалізацыя міжпрадметных сувязей на з мэтай павышэння моўнай культуры навучэнцаў 6.Работа настаўнікаў па падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў |
Чэчка А.І., настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Зубок Р.Г.,настаўнік хіміі і біялогіі Члены МА Члены МА |
Даклады выступленняў і матэрыялы па правядзенні тыдня прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла |
4 |
Май 2025 |
Круглы стол |
Аналіз работы МА за 2024/2025 навучальны год. Вынікі ўдзелу ў прадметных конкурсах і алімпіядах 1.Аналіз работы МА за 2024/2025 н.г. Задачы МА на 2025/2026 н.г. 2.Аналіз удзелу навучэнцаў у алімпіядах і творчых конкурсах па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла 3.Прэзентацыя вынікаў самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў |
Зубок Р.Г., кіраўнік МА Члены МА Члены МА |
Матэрыялы вынікаў прэзентацыі самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў-прадметнікаў |
Адкрытыя вучэбныя заняткі
№ |
Даты правядзення |
Вучэбны прадмет, клас |
Прозвішча, Імя, Імя па бацьку педагога |
Мэта наведвання |
Адказны |
Выніковы матэрыял |
1. |
05.12.2024 |
Матэматыка, 8 клас |
Чэчка Аляксандр Іванавіч |
Абмен вопытам |
Зубок Р.Г., кіраўнік МА |
Распрацоўка і самааналіз урока |
2. |
11.12.2024 |
Хімія, 8 клас |
Зубок Раіса Генадзьеўна |
Абмен вопытам |
Зубок Р.Г., кіраўнік МА |
Распрацоўка і самааналіз урока |