Правілы карыстання паслугамі бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі
“Дварэцкая сярэдняя школа імя В.В.Скрыганава”
1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1.Правілы карыстання бібліятэкай распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб бібліятэцы ўстановы адукацыі.
1.2.Правілы карыстання школьнай бібліятэкай (далей – бібліятэка) рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі, правы і абавязкі бібліятэкі і карыстальніка.
2.1.ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.
2.1.Права карыстання бібліятэкай маюць навучэнцы, педагагічныя работнікі і іншыя супрацоўнікі школы, законныя прадстаўнікі навучэнцаў.
2.2.Карыстальнікі маюць права:
2.2.1.На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне адпаведнае іх патрэбам і інтарэсам.
2.2.2.Атрымліваць поўную інфармацыю аб саставе і змесце фонду бібліятэкі, кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі.
2.2.3.Атрымліваць у часовае карыстанне дакументы бібліятэчнага фонду.
2.2.4.Атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.
2.2.5.Прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў бібліятэцы.
2.2.6.Карыстацца ў чытальнай зале тэхнічнымі сродкамі.
2.2.7.Атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з фонду бібліятэкі.
3.ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ.
3.1.Навучэнцы школы запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спіскамі класаў. Супрацоўнікі ўстановы і законныя прадстаўнікі навучэнцаў – па пашпарту або другому дакументу, які сведчыць асобу.
3.2.На кожнага чытача запаўняецца фармуляр устаноўленага ўзору. Фармуляр чытача – дакумент, які сведчыць факт і дату выдачы карыстальніку выданняў з фонда бібліятэкі і прыёму іх бібліятэчным работнікам.
3.3.Пры запісу ў бібліятэку карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкай.
3.4. На дом дакументы з фонду бібліятэкі выдаюцца тэрмінам на 25 дзён. Колькасць экзэмпляраў, не ўлічваючы падручнікаў, не павінна перавышаць 5.
3.5.Вучэбная метадычная літаратура выдаецца карыстальнікам на тэрмін навучання ў дапаведнасці з праграмай.
3.6.Выдача вучэбных выданняў навучэнцам ажыццяўляецца работнікам бібліятэкі з удзелам перагагічных работнікаў.
3.7.Вучэбныя выданні на навучальны год выдаюцца настаўнікам пачатковых класаў і класным кіраўнікам, якія:
3.7.1.Атрымліваюць выданні ў бібліятэцы, выдаюць навучэнцам і арганізуюць рамонт і здачу іх у канцы навучальнага года.
3.7.2.Выстаўляюць адзнаку стану выдання ў спецыяльнай графе ў пачатку і ў канцы навучальнага года.
3.7.3.Запаўняюць журнал выдачы вучэбных выданняў і вядуць яго на працягу навучальнага года.
3.7.4.Ажыццяўляюць кантроль за захаванасцю, праводзяць гутаркі, конкурсы па беражлівых адносінах да кнігі.
3.8.Выдача вучэбных выданняў асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, навучэнцам спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхаваняя, ажыццяўляецца з фондаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі педагагічным работнікам, які назначаецца загадам дырэктара ўстановы.
3.9.Навучэнцам, якія рыхтуюцца да паступлення ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, на працягу навучальнага года могуць дадаткова выдавацца вучэбныя выданні (пры наяўнасці) па фармуляру чытача.
3.10. Чарговая выдача дакументаў з фонду бібліятэкі чытачу праводзіцца толькі пасля вяртання раней ўзятых, і тэрмін карыстання якімі скончыўся.
3.11.Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы,энцыклапедыі, даведнікі, электронныя дакументы на дом не выдаюцца.
3.12.Колькасць дакументаў фонда, якія выдаюцца для работы з імі ў межах бібліятэкі, не абмяжоўваецца.
4.АДКАЗНАСЦЬ І АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
4.1.Выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
4.2.Беражліва адносіцца да бібіліятэчнага фонду.
4.3.Пры выбыцці са школы чытач абавязаны вярнуць у бібліятэку ўсю мастацкую літаратуру, падручнікі, перыядычныя выданні, якія лічацца ў яго.
4.4. Чытач абавязаны:
4.4.1.Вяртаць узятую ім мастацкую літаратуру, падручнікі, перыядычныя выданні ў пастаўлены тэрмін
4.4.2.Не выносіць з памяшканння бібліятэкі мастацкую літаратуру, падручнікі, перыядычныя выданні без запісу іх у фармуляр чытача.
4.4.3. Беражліва адносіцца да бібіліятэчнага фонду (не рабіць у кнігах паметак, падкрэсліванняў, не вырываць і не загінаць старонкі і інш.)
4.4.4.Захоўваць у бібліятэцы цішыню, не парушаць парадак расстаноўкі кніг на паліцах адкрытага доступу фонду.
4.4.5.Штогод у пачатку навучальнага года праходзіць перарэгістрацыю.
4.5.Чытач, які згубіў дакумент з фонду бібліятэкі або нанёс яму значнае пашкоджанне, абавязаны замяніць іх такім жа або прызнаным бібліятэкай раўназначным экзэмплярам.
4.6.За страту дакумента з фонду бібліятэкі непаўналетнім чытачом адказнасць нясуць яго законныя прадстаўнікі, апекуны, папячыцелі.
4.7.карыстальнікі, якія парушылі правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстання тэрмінам на 1 месяц. За асобыя парушэнні, якія прадугледжаны дзеючым заканадаўствам, карыстальнікі нясуць адміністрацыйную, грамадзянска-прававую або крымінальную адказнасць.
5.АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННЮ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
Бібліятэка абавязана:
5.1.Абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай установы.
5.2.Ствараць і падтрымліваць спрыяльныя ўмовы для работы чытачоў у бібліятэцы.
5.3.Не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках, іх інтарэсах у іных мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчна-вытворчых.
5.4.Даваць поўную інфармацыю карыстальнікам бібліятэкі аб наяўнасці дакументаў у фондзе, сістэматычна інфарміраваць аб паступіўшых выданнях. 5.5.Аказваць дапамогу пры выбары неабходнай літаратуры.
5.6.Сістэматычна сачыць за вяртаннем у бібліятэку дакументаў з фонду.
5.7.Забяспечыць рэжым работы ў адпаведнасці з патрэбамі школы.
5.8.Забяспечыць захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне бібліятэчнага фонду, ствараць неабходныя ўмовы для захоўвання дакументаў.