Палажэнне аб бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі
“Дварэцкая сярэдняя школа імя В.В.Скрыганава”
1 .АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1.Бібліятэка установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – бібліятэка ўстановы адукацыі),з'яўляецца структурным падраздзяленнем школы.
1.2.Бібліятэка установы адукацыі ажыццяўляезбор і забяспечвае захаванасць дакументаў для карыстання ўсімі удзельнікамі адукацыйнага працэсу.
1.3.У сваёй дзейнасці бібліятэка ўстановы адукацыі кіруецца наступнымі дакументамі:
*Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
*Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;
*Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь;
*уставам установы адукацыі;
*загадамі кіраўніка установы адукацыі;
*іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
1.4.Каардынацыйным і метадычным цэнтрам рэспубліканскага ўзроўню з’яўляецца УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, а бібліятэкі установы адукацыі Гомельскі ГАІРА
2.АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ
Бібліятэка ўстановы адукацыі прызвана:
2.1.Садзейнічаць працэсу адуцкацыі і выхавання навучэнцаў.
2.2.Ажыццяўляць інфармацыйнае забуспячэнне адукацыйнага працэса.
2.3.Забяспечваць правы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу(навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, педагагічных работнікаў, іншых работнікаў установы адукацыі) на бесплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі.
3.ЗМЕСТ РАБОТЫ
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі бібліятэка ўстановы адукацыі:
3.1.Арганізуе работу па камплектаванні, уліку, выдачы дакументаў і вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду.
3.2.Забяспечвае захаванасць фонду і яго выкарыстанне ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі.
3.3.Арганізуе і вядзе даведачна-бібліяграфічны апарат інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі (каталогі, сістэма картатэк, тэматычныя базы дадзеных).
3.4.Ажыццяўляе бібліятэчнае,інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне навучэнцаў і педагагічных работнікаў.
3.5.Арганізуе і праводзіць работу па вызаванню ў навучэнцаў цікавасці да кнігі і чытання, фарміраванню інфармацыйнай культуры, кансультуе законных прадстаўнікоў непаўналетніх па пытаннях арганізацыі сямейнага чытання.
4.ПРАВАВЫ СТАТУС. ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
4.1.Кіраванне бібліятэкай установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Буларусь і ўставам установы адукацыі.
4.2.Кіраўніцтва бібліятэкай установы адукацыі, кантроль за яе дзейнасцю ажыццяўляе кіраўнік установы адукацыі, які нясе адказнасць за стварэнне неабходных умоў для дзейнасці бібліятэкі (улік і захаванне бібліятэчнага фонду, тэхнічнага абсталявання і маёмасці бібліятэкі)
4.3.Узначальвае бібліятэку ўстановы адукацыі загадчык, які падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару ўстановы адукацыі і з’яўляецца членам педагагічнага савета.
4.4.Структура бібліятэкі ўстановы адукацыі ўключае: абанемент, чытальную залу, сховішча, медыятэку (наяўнасць медыятэкі як састаўной часткі бібліятэкі вызначаецца магчымасцямі ўстановы адукацыі). Для захоўвання фонда вучэбных выданняў выдзяляецца асобнае памяшканне. Бібліятэка ўстановы адукацыі мае свой штэмпель.
4.5.Стан матэрыяльна-тэхнічнай базы і фонда бібліятэкі з’яўляецца адным з паказчыкаў гатоўнасці школы да новага навучальнага года.
4.6.Бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы ўстановы нагод. План работы бібліятэкі ўстановы адукацыі з’яўляецца адным з абавязковых радзелаў гадавога плана ўстановы адукацыі.
4.7.Фарміраваннем і апрацоўкай бібліятэчных фондаў, бібліятэчным, інфармацыйным і даведачна-бібліяграфічным абслугоўваннем карыстальнікаў бібліятэкі ўстановы адукацыі, навукова-метадычным забеспячэннем дзейнасці бібліятэкі займаецца бібліятэчны работкнік (ст.132 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры), які таксама вядзе камплектаванне,улік, выдачу, вяртанне, замену і спісанне дакументаў бібліятэчнага фонда.
4.8.Штатны расклад, умовы і парадак аплаты працы бібліятэчных работнікаў вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4.9.Бібліятэчныя работнікі нясуць адказнасць за захаванасць фондаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
4.10.Рэжым работы бібліятэкі ўстановы адукацыі вызначаецца ў адпаведнасці з правіламі ўнутранага працоўнага распарадка ўстановы адукацыі і зацвярджаецца кіраўніком да 1 верасня.
4.11.Парадак доступа да фондаў, пералік паслуг і умоў іх ажыццяўлення вызначаецца правіламі карыстання школьнай бібліятэкай.
4.12.Бібліятэка мае права:
4.12.1Самастойна вызначаць змест, формы і метады сваёй работы ў адпаведнасці з задачамі і напрамкамі дзейнасці.
4.12.2.Знаёміцца з вучэбнымі праграмамі, планамі выхаваўчай работы ўстановы адукацыі, атрымліваць ад перагагічных работнікаў звесткі, неабходныя для вырашэння пастаўленых перад бібліятэкай установы адукацыі задач.
4.12.3.Выключаць дакументы з бібліятэчных фондаў.
4.12.4.Устанаўліваць па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі правілы карыстання бібліятэкай, парадак рэгістрацыі карыстальнікаў.
4.12.5.Прымаць меры па кампенсацыі шкоды, прынесенай карыстальнікамі.
4.12.6.Удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на развіццё бібліятэчнай справы.
4.12.7.Ствараць самастойныя бібліятэчныя праграмы і ўдзельнічаць у праектах, праграмах, конкурсах, каардынатарамі якіх выступаюць бібліятэкі розных ведамств і арганізацый.
4.12.8.Уваходзіць у бібліятэчныя аб’яднанні, асацыяцыі (саюзы).
4.12.9.Набываць, ствараць, фарміраваць і выкарыстоўваць інфармацыйныя рэсурсы.
4.12.10.Ажыццяўляць збор дакументаў у электронным выглядзе, пры неабходнасці ствараць копіі дакументаў у электронным выглядзе з выкананнем заканадаўства аб аўтарскім плане і сумежных правах.
4.13.Работнікі бібліятэкі сістэмы адукацыі сістэматычна павышаюць кваліфікацыю ў інстытутах павышэння кваліфікацыі, на семінарах, якія праводзіць метадычнае аб’яднанне, а таксама шляхам самаадукацыі; праходзяць атэстацыю ва ўстаноўленым парадку.
4.14.Праверка дзейнасці бібліятэкі установы адукацыі праводзіцца па ўзгадненні з дырэктарам установы адукацыі і раённым аддзелам адукацыі з абавязковым прыцягненнем спецыялістаў бібліятэчнай справы ў якасці экспертаў.