Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Рыхтуемся да алімпіяд

Дата: 3 марта 2016 в 10:14, Обновлено 5 ноября 2024 в 13:27

ОЛИМПИАДНОЕ ДВИЖЕНИЕ

Бесспорно, олимпиады являются важнейшим фактором поиска и выявления интеллектуальной одаренной молодежи, формированием интеллектуального потенциала будущей элиты для профессиональной научно-исследовательской, производственной, административной и предпринимательской деятельности.

Олимпиада по предмету - это не только проверка образовательных достижений учащихся, но и познавательное, эвристическое, интеллектуально-поисковое соревнование школьников в творческом применении знаний, умений, способностей, компетенций по решению нестандартных заданий и заданий повышенной сложности.

Классические предметные олимпиады проводится в несколько этапов: школьный, муниципальный (районный, городской), региональный (краевой, областной), , заключительный (республиканский). Конечным результатом олимпиады является комплекс выполненных заданий обучающимися с заранее известными ответами для жюри.

Подготовка к олимпиаде проводится учителем-предметником, который выступает «партнером», «наставником» и «тренером» одаренных учеников. Победа школьника на олимпиаде считается профессиональным достижением учителя в своей педагогической деятельности.

При подготовке учащихся к олимпиадам учителю необходимо определиться со стратегией обучения решению нестандартных заданий и задач повышенной сложности. Рассмотрим их краткие характеристики.

1. Ускорение. Эта стратегия позволяет учесть потребности и возможности определённой категории учащихся, отличающихся разным темпом развития. Ускорение обучения оправдано лишь по отношению к обогащённому в той или иной мере углублённому учебному содержанию по предмету. Примером такой формы подготовки могут быть погружения, творческие мастерские, мастер-классы, интенсивные образовательные программы.

2. Углубление. Соответствующая стратегия подготовки эффективна по отношению к одаренным детям, которые обнаруживают экстраординарный интерес к предмету. При этом предполагается более глубокое изучение тем конкретной области знаний. Это может быть школа и класс с углублённым изучением предмета.

3. Обогащение. Данный тип стратегии  ориентирован на качественно иное содержание обучения учащихся, изучения нетрадиционных тем за счёт установления связей с другими темами, проблемами или предметами. Такая программа предполагает обучение школьников разнообразным способам и приёмам работы с олимпиадными заданиями. Подготовка может осуществляться в рамках традиционного образовательного процесса, а также через погружение учащихся в исследовательские проекты, интеллектуальные турниры и конкурсы по развитию тех или иных способностей и т. д.

4. Проблематизация. Данная стратегия обучения предполагает стимулирование личностного развития учащихся с помощью использования проблемных ситуаций, оригинальных объяснений, пересмотр имеющихся фактов, поиск новых трактовок и альтернативных интерпретаций, что способствует формированию у учащихся личностного подхода к изучению предмета.

Программа подготовки учащихся к олимпиадам должны удовлетворять следующим требованиям:

1) включать дополнительное изучение тем разделов и актуальных проблем области научных знаний, что позволяет учитывать интересы школьников к обобщению, ориентацию к будущей профессии;

2) использовать интегрированный подход к изучению тем и проблем. Это позволит стимулировать стремление учащихся к расширению и углублению своих знаний, а также развивать их способности к соотнесению разнородных природных явлений и поиску решений на «стыке» разных видов межпредметных знаний;

3) предполагать изучение нерешенных актуальных проблем науки, позволяющих учитывать склонность школьников к исследовательской деятельности, проблемности обучения, а также формировать умения к проведению исследовательской работы;

4) учитывать личностные интересы учащихся и поощрять углублённое изучение тем, выбранных самим школьником;

5) поддерживать и развивать самостоятельность в обучении;

6) обеспечивать гибкость и вариативность образовательного процесса с точки зрения содержания, форм и методов обучения, корректировки методики с учётом специфики индивидуальных особенностей учащихся;

7) предусматривать свободный доступ и использование разнообразных источников и способов получения информации;

8) организовывать работу школьников с архивами, приборами и оборудованием в полевых условиях, специализированных кабинетах и научных лабораториях, краеведческих музеях, предприятиях и т. п.;

9) обучать учащихся оценивать результаты своей работы с помощью содержательных критериев, формировать у них навыки рефлексии и публичного обсуждения результатов;

10) развивать элементы индивидуальной психологической поддержки и помощи с учётом своеобразия личности каждого участника олимпиад.

Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

Алімпіяды па беларускай мове, якія праводзяцца штогод, дазваляюць выявіць якасць падрыхтоўкі вучняў па прадмеце, іх кемлівасць і здольнасць дакладна і выразна выказваць свае думкі ў вуснай і пісьмовай форме. Моўныя спаборніцтвы актывізуюць і паглыбляюць працэс навучання роднай мове, абуджаюць цікавасць вучняў да заканамернасцей моўнай сістэмы, даюць магчымасць пераканацца ў багацці і непаўторнасці нашай мовы. Ужо на працягу некалькіх гадоў у гімназіі № 36 імя Івана Мележа г.Гомеля намі выкладаецца факультатыўны курс “Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове” для адораных вучняў 9-11 класаў. Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў заключаецца ў падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах. Задачы факультатыўных заняткаў наступныя:  паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па ўсіх раздзелах мовазнаўства (фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, лексікалогіі, фразеалогіі, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе, стылістыцы);  развіваць моўную кампетэнцыю вучняў;  удасканальваць уменні і навыкі выканання нестандартных заданняў;  развіваць аналітычныя ўменні;  актывізаваць лінгвістычную цікаўнасць, творчую мэтанакіраванасць, самастойнасць пры выкананні заданняў;  развіваць пазнавальную актыўнасць і інтэлектуальныя здольнасці вучняў. Паглыбленне і назапашванне новых ведаў адбываецца шляхам правядзення лекцыйных і практычных заняткаў, а таксама самастойнай вучнёўскай працы са слоўнікамі, знаёмства з навукова-папулярнай лінгвістычнай літаратурай і вучэбнымі дапаможнікамі, разлічанымі на студэнтаў ВНУ. Дзякуючы гэтаму развіваецца лінгвістычнае мысленне вучняў, іх аналітычныя ўменні, уменне аргументавана рабіць вывады, прыводзіць выразныя ілюстрацыі. Пачынаюцца заняткі з дыягностыкі вучняў з мэтай выяўлення ўзроўню іх падрыхтаванасці і сфарміраванасці моўнай кампетэнцыі. Сістэматызацыя і ўдасканаленне ведаў прадугледжвае выкананне разнастайных заданняў па ўсіх раздзелах мовазнаўства. Так, на занятках па фанетыцы асаблівая ўвага звяртаецца на класіфікацыю галосных і зычных гукаў, пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў, фанетычную транскрыпцыю. Вучням прапануюцца заданні наступнага тыпу:

Заданне 1. Рашыце гукавыя прапорцыі і ўпішыце адпаведныя гукі ў дужкі. 1) [б’] – [п’] = [г’] – [ ] 2) [д] – [дз’] = [т] – [ ] 3) [ш] – [ж] = [ц] – [ ] 4) [с] – [з] = [ч] – [ ]

Заданне 2. Выпішыце з прыказкі гукі ў транскрыпцыі па групах: а) шумныя звонкія; б) шумныя глухія; в) санорныя Слова не пірог: не выкінеш за парог.

Заданне 3. Вызначце, якія гукі ў парах слоў з’яўляюцца парнымі па звонкасці-глухасці. Выпішыце адпаведныя пары. 1) пасвіць – просьба 2) ланцуг – бялуга 3) адрабіць – адкасіць 4) падарожны – дарожка 5) моладзь – маладзік 6) барада – зарубка

Заданне 4. Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі, вызначце змены гукаў, якія адбываюцца ў іх. Снеданне, бярозка, анекдот, спадчына, пасведчанне, вакзал, расшыфраваць, расчараванне, спазніцца, дзядзька, дождж, аб’язджаць, не трэба, без радасці, скібка, цікавішся, белавежскі, дысгармонія, моладзь, бясшкодны, мужчына, айсберг, разжыцца, падчарка, счарсцвелы, аб’ездчык, зберагчы, заснежаны, на елачцы, лічба, прыходзьце, ксёндз, адценне, на дошцы, дыягназ, досвітак, згіб, плацдарм, барацьбіт, Віцебск, адчуванне, мундзір, носьбіт, скінуць, дзвесце, пераможца, дакладчык, у бочцы, бейсбол, без хлеба, аб’ездчык, зберагчыся, без слёз, адценне, рыхтуешся, хрэсьбіны, чэшскі, адчай, з’есці, селядцы, скірда, клятчасты, спартсмен, супрацьдымны, празмерна.

Заданне 5. Размяжуйце пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні: а) галосных Поле – палі, пень – пня, памерці – паміраць, цэгла – цагляны, сухі – высыхаць, сыночак – сыночка, ветлівы – вітаць, бровы – брыво, чорны – чарнець, лён – лянок, кватэра – кватарант; б) зычных Чатыры – чацвёрты, купіць -- куплю, вязаць – вяжу, рука – зручны, бяроза – бярозка, стол – на стале, бераг – на беразе, страх – страшыць, суды – судзіць, мука – у муцэ, графіць – графлю, нага – нажны, прасіць – просьба, лічыць – лічба, певень – пеўнік, вада – вадзіца, прыйшла – прыйшоў. На занятках па арфаграфіі актуальным пытаннем з’яўляецца разгляд тэм “Сучасны стан арфаграфіі”, “Прынцыпы беларускага правапісу”, “Змены і ўдакладненні некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы” ў сувязі з уступленнем у сілу з 1 верасня 2010 г. Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. На занятках па лексікалогіі шмат увагі ўдзяляецца вывучэнню лексічнага складу беларускай мовы. Алімпіядныя заданні абласнога і рэспубліканскага ўзроўню патрабуюць ведання лексічнага значэння спрадвечна беларускіх слоў, асабліва тых, якія абазначаюць прадметы быту, прыродныя з’явы, асоб паводле іх занятку, умення размежаваць спрадвечныя словы і запазычаныя, аманімію і полісемію.

У сувязі з гэтым вучням прапануюцца наступныя заданні:

Заданне 1. Сярод прыведзеных слоў знайдзіце ўласнабеларускія, растлумачце іх лексічнае значэнне. Галава, гром, альтанка, баравіна, дождж, конь, гоні, авёс, гронка, вежа, зуб, проса, золак, знічка, дом, лета, загана, крысо, млын, хітры, мудры, каралі, поплаў, хлеб, прысады, рунь, каліва, мёд, лецішча, прысак, кошка, кілім, мачанка, жур, вядро, малады, пялёстак, спёка, барана, жыгучка, радасць, пастух, жарынка, кужаль.

Заданне 2. Да іншамоўных слоў падбярыце спрадвечна беларускія словы ці выразы. Абарыген, інцыдэнт, дыскусія, антракт, антыкварны, кампазіцыя, прыярытэт, меланхолія, сінхронны, вібрыраваць, ахінея, амбіцыя, фіяска, контур, індыферэнтны, карэктны, імітацыя, кампраміс, афарызм, аморфны, вердыкт, грацыёзны, ландшафт, мемуары, мініяцюрны, іронія, аналогія, басейн, фундамент, алегорыя, сімптом, эталон, вернісаж, дэфект, кашнэ, дойлід, інтэрпрэтацыя, настальгія.

Заданне 3. Вызначце, з якой мовы паходзяць наступныя словы, падкрэсліце фанетычныя і марфалагічныя прыметы запазычаных слоў. Пігмент, анафара, брыфінг, паштэт, міграцыя, дэбют, таксі, штурм, бізнес, галкіпер, рэзюмэ, дыялог, сайдынг, флексія, маёнтак, гідрасфера, бухгалтар, гросмайстар, пэндзаль, барбекю, заалогія, дэфіле, дыктар, ксёндз, парэнчы, фаланга, турнэ, допінг, філалогія, вяндліна, гастарбайтар, тратуар, рэферэнт, шахта, эгаізм, аазіс, авеню, капельмайстар, гуаш, міграцыя, маштаб, спінінг, вэндзіць, акванаўт, аптэка, біяграфія, буржуа, бухта, нэндза, шпіталь, паліграфія, эксперымент, міфалогія, ландшафт, бюро, алагічны, аксіёма, амплуа, фаза, падарунак, амплуа, арышт, каляндар, пастамент, журы, кёрлінг, дацэнт, холдынг, круасан, канцэртмайстар, натарыус.

Алімпіядныя заданні па фразеалогіі не абыходзяцца без ведання значэння і паходжання фразеалагізмаў, сістэмных адносін, у якія яны ўступаюць. Фразеалагічнае багацце беларускай мовы сведчыць аб цесных сувязях з гісторыяй і культурай беларускага народа. На занятках па фразеалогіі вучні знаёмяцца з фразеалагізмамі рознымі па паходжанню:

1. Фразеалагізмамі біблейскага паходжання, якія ўтвораны на аснове біблейскіх легендаў і сюжэтаў: адамаў яблык, арэдавы вякі, пець Лазара, пацалунак Іуды, іерыхонская труба, каінава пячаць і інш.

2. Фразеалагізмамі, якія ўзніклі на аснове грэчаскіх міфаў і легендаў: асядлаць Пягаса, двухаблічны Янус, траянскі конь, пракрустава ложа, звязвацца вузамі Гіменея, у абдымках Марфея і інш.

3. Фразеалагізмамі, якія ўзніклі на аснове гістарычных фактаў: сталыпінскі гальштук, адпраўляць у Магілёўскую губернію, мамаева пабоішча і інш. Улічваючы вопыт папярэдніх лінгвістычных конкурсаў, дзе часта сустракаюцца заданні, арыентаваныя на падбор адпаведнікаў да рускіх слоў, словазлучэнняў і фразеалагізмаў, у праграму факультатыўных заняткаў уключаны наступныя тэмы: “Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай”, “Несупадзенне формаў роду і ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах”, “Спецыфіка перакладу прыназоўнікавых спалучэнняў з рускай мовы на беларускую”, “Спецыфіка перакладу фразеалагізмаў”. Гэта дазваляе засяродзіць увагу вучняў на адметнасцях беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Вучням прапануюцца заданні наступнага тыпу:

Заданне 1. Перакладзіце на беларускую мову. Дюжина, крыса, висок, пачка, гармонь, целебный источник, постельное бельё, новый кафель, розовый шиповник, вымытый пол, трамвайная остановка, стеклянная банка, молодой гусь, красная гвоздика, гадкий утёнок, приятное воспоминание, древняя летопись.

Заданне 2. Запішыце словазлучэнні па-беларуску. Слышать своими ушами, поехать на мельницу, не приехать из-за дождя, читать про себя, идти за грибами, видно по всему, по случаю встречи, кричать во весь голос, гулять по лесу, сходить за отцом, жить в двух километрах от города.

Заданне 3. Падбярыце адпаведнікі да наступных рускіх фразеалагізмаў. Пустить по миру, олух царя небесного, одним миром мазаны, сломя голову, несолоно хлебавши, бедность не порок, беречь как зеницу ока, семь пядей во лбу, белены объелся, из уст в уста, снимать пенки, сесть в колошу, бабушкины сказки. З мэтай сістэматызацыі ведаў вучням перыядычна прапануюцца рэйтынгавыя алімпіяды, што дазваляе сачыць за ўзроўнем іх падрыхтаванасці па асобных раздзелах мовазнаўства.

Факультатыўныя заняткі з адоранымі вучнямі развіваюць іх пазнавальную актыўнасць, інтэлектуальныя здольнасці, спрыяюць жаданню вучняў пазнаць таямніцы роднай мовы, даюць магчымасць паспяхова выкарыстаць набытыя веды пры выкананні алімпіядных заданняў абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.

Беларускія  адпаведнікі да рускіх прыказак і прымавак 

Попытка – не пытка . Спроба – не хвароба.
Утро вечера медреннее.  Пераначуем – болей пачуем.
Муж и жена – одна сатана. Мужык  і жонка – найлепшая сполка.

Не до мелочей, когда пришла большая беда

 Не да парасят, калі свінню смаляць.
С волками жить – по волчьи выть.

На чым вазку едзеш, таму і песенькі

спявай.

Во всём нужно соблюдать чувство  меры   меры. Лішняга і свінні не ядуць.

Яблоко от яблони недалеко падает. Якое дрэва, такі і клін, які бацька, тапкіт  такі сын.
Близ  Близок локоток, да не укусишь.

 Блізка відаць, да далёка дыбаць.
Не лезь не в свое дело. Не  сунь носа ў чужое проса.
Как о стенку горох  Як пугай па вадзе
Клевать носом Вадзіць дзяды
Как угорелый Як муха на смале
Ни с того ни с сего Без нічога ніякага

Закончы прыказку

Ваўкоў баяцца … ( у лес не хадзіць).

У чужым воку саломку бачым… (у сваім бервяна не заўважаем).

Хто апарыцца на малацэ… ( той і на ваду дзьмухае).

Было б балота… ( а чэрці знойдуцца).

Век жыві… ( век вучыся).

Гром не грымне… ( мужык не перахрысціцца)

Гультай за работу… ( мазоль за руку).

Каб ведаў, дзе ўпадзеш… (то саломкі падаслаў бы).

З ваўкамі жыць… ( па-воўчы выць).

Бадлівай карове… ( бог рог не дае).

Ведае кошка… (чыё сала з’ела).

Добрая слава на палічцы ляжыць… (а дрэнная па дарожцы бяжыць).

Прыйдзе каза да воза….(ды не будзе сена).

Кожнай агародніне …(свой час)

Тлумачальны слоўнік

 ХАЛЕПА

У беларускай мове такое размоўнае, гаваркое слова ёсць — «халепа». Па-руску тлумачыцца яно як «мокрая (снег с дождем) погода»: «Халепа страшная была, секла, ды яшчэ з ветрам» (У. Дубоўка) , «Мокры снег гусцеў і гусцеў, і нарэшце халепа запаланіла ўсё навокал» (Б. Шчарбатаў).

Згадзіцеся, цікавая назва! Быццам створаная з гукаў восеньскай рэчаіснасці. Прынята лічыць, што ўзнікла яна ў асяроддзі калужскіх жыхароў, хаця не выключана, што ў адначассе магла з’явіцца і на этнічнай тэрыторыі Беларусі. Ёсць жа ў нас вёскі з сугучнымі назвамі: Халіпы на Магілёўшчыне, Халяпінка на Віцебшчыне, Халап’я на Брэстчыне. А згодна з «Геаграфічным слоўнікам Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў», горад Жлобін, што на Гомельшчыне, яшчэ ў канцы ХV стагоддзя меў назву Хлепен, альбо Хлепень.

Ва ўкраінскай мове акрамя прыведзенага тлумачэння існуе і іншае, больш распаўсюджанае — «бяда, непрыемнасці, цяжкасці»: «влипнути в халепу, вскочити в халепу, набратися халепи, наробити халепи». Дарэчы, на Украіне прозвішча Халепа — нярэдкае між людзей. Хутчэй за ўсё такой мянушкай называлі ў даўніну тых, хто нарадзіўся ў восеньскую непагадзь, альбо заўзятараў спрачацца, дакучаць астатнім. «Няхай йому халепа будзе!» — казалі пра такіх.

ПАХОДЖАННЕ НАЗВАЎ БЕЛАРУСКІХ МЕСЯЦАЎ

Студзень  — першы месяц года ў грэгарыянскім календары, мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў многіх эўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай Ianuarius (месяц прысьвечаны богу Янусу). У беларускай мове назва паходзіць ад слоў сцюдзіць або сцюжа.

Люты — другі месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 28 дзён у звычайны год і 29 дзён у вісакосны. Назва гэтага месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай Februarius (месяц прысвечаны Фэбруусу — богу ачышчэння).

Сакавік — трэці месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай Martius (ад Марса, бога вайны).Напачатку сакавік быў першым месяцам года ў рымскім календары. У 45 годзе да н. э. Юлій Цэзар увёў рэформу календара, і першым месяцам года стаў студзень. Пры ўмове, што сакавік — першы месяц года, атрымаем, што кожны дзень года мае пастаянны нумар, незалежна ці ў вісакосны ці ў просты год. А цяпер, калі год пачынаецца ў студзені, 1 сакавіка мае нумар 60 у простым годзе, але 61 у вісакосным.

Красавік  — чацвёрты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 30 дзён.Назва гэтага месяца ў лаціне Aprilis паходзіць або ад слова aperire (адчыняць, раскрываць — расліны распускаюцца) або ад этрускага імя Apru багіні Афрадыта.

Травень (Май) — пяты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень.Назва гэтага месяца ў лаціне Maius паходзіць ад багіні Маі. Назву май у беларускай мове можна патлумачыць не толькі запазычаньнем з лацінскай, польскай ці рускай.  Май — таксама назва зеляніны, асабліва ліставых дрэваў.

Чэрвень  — шосты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 30 дзён. Назва гэтага месяца ў лаціне Junius паходзіць ад багіні Юна (Юнона?), жонкі Юпітэра. У чэрвені адбываецца летняе сонцастаяньне.

Ліпень  — сёмы месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў лаціне Iulius паходзіць ад імя імператара Юлія Цэзара. Раней ліпень называўся Quintilis (пяты) бо быў пятым, пачынаючы ад сакавіка.

Жнівень  — восьмы месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў лаціне Augustus паходзіць ад імя імператара Актавіяна Аўгуста. Раней жнівень называўся Sextilis (шосты), бо быў шостым, пачынаючы ад сакавіка. Гэты імператар, пажадаў не толькі месяц у свой гонар, але і каб колькасьць дзён у ім была не меншая, чым у ліпені, месяцы Юлія Цэзара, таму гэты месяц парушае чаргаванне 31—30.

Верасень  — дзявяты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 30 дзён.Назва гэтага месяца ў лаціне September паходзіць ад слова septem — сёмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка.У верасні адбываецца восеньскае раўнадзенства. Святы: 1 верасьня — дзень ведаў.

Кастрычнік  — дзясяты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў лаціне October паходзіць ад слова octo — восьмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка. Беларуская назва месяца паходзіць ад слова «кастрыца». У гэтым месяцы ў даўнейшыя часы беларусы церлі ды трапалі лён, з якога ападала шмат кастры.

Падзеі месяца:  Дні становяцца карацейшымі і халаднейшымі.    Працягваецца лістапад.    Адлятаюць у вырай гракі, шпакі, дразды. Закончваецца лінька пушных звяроў. Грыбы: зялёнкі і падзялёнкі.

Лістапад — адзінаццаты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 30 дзён. Назва гэтага месяца ў лаціне November паходзіць ад слова novem — дзявяты, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка.

Снежань — апошні, дванаццаты месяц грэгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.   Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай December — дзясяты месяц, бо пэўны час было толькі 10 месяцаў, а студзень і люты былі даданыя пазней,  а ў беларускай — ад словаў снег, снежны. Галоўныя святы ў снежні: Каляды і Новы год.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.